Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

26 снежня 2018

top.jpg

26 снежня 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

У ходзе пасяджэння былі зацверджаны планы навукова-даследчай працы членаў прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі і студэнтаў на 2019 год.

Савет прыняў да ведама справаздачу аб выкананні кафедрамі плана павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў Інстытута.

Шэраг супрацоўнікаў і студэнтаў Інстытута тэалогіі былі намінаваны на ўручэнне ўзнагарод Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  

Church.by

Фотарэпартаж