Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча
29 студзеня 2017У ноч з 27 на 28 студзеня пасля хваробы пайшоў з зямнога жыцця народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ўдаве і дачцэ памерлага.
Ядвізе Канстанцінаўне Паплаўскай
і Анастасіі Аляксандраўне Ціхановіч
Паважаныя Ядвіга Канстанцінаўна і Анастасія Аляксандраўна!
Прыміце маё шчырае і глыбокае спачуванне ў сувязі са смерцю вашага мужа і бацькі, Аляксандра Рыгоравіча Ціхановіча. Сумная вестка аб яго смерці схіляе ўсіх, хто ведаў Аляксандра Рыгоравіча, да малітвы аб яго несмяротнай душы і ўдзячнай памяці аб ім.
Не раз ён прымаў удзел у дабрачынных ініцыятывах Праваслаўнай Царквы, і гэта было арганічным праяўленнем яго шчырай веры ў Бога. Многія памятаюць яго як частага паломніка Жыровіцкай абіцелі, а праваслаўныя мінчане ведалі Аляксандра Рыгоравіча як сціплага, глыбока веруючага прыхаджаніна.
Веру, што ні адна яго добрая справа не будзе забытая ў Бога, і Гасподзь даруе яму Сваё Нябеснае Царства.
Вечная памяць новаспачыламу рабу Божаму Аляксандру!
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі