Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю протаіерэя Іаана Харашэвіча
06 мая 2020Харашэвіч Марыі Ігнацьеўне
Родным і блізкім протаіерэя Іаана ХАРАШЭВІЧА
Духавенству і прыхаджанам храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску
Шаноўная Марыя Ігнацьеўна!
Дарагія айцы, браты і сёстры!
Хрыстос Уваскрэс!
Глыбока засмучаны журботнай весткай пра смерць мітрафорнага протаіерэя Іаана Харашэвіча. Шчыра спачуваю Вам, Вашым родным і блізкім, кліру храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску, асірацелай пастве айца Іаана.
Протаіерэй Іаан Харашэвіч з'яўляўся адным з найстарэйшых святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы. У няпростыя гады ліхалецця, калі вернікі падвяргаліся пераследам, Іаан Аляксандравіч выбраў добрую сцяжыну служэння Госпаду і спадобіўся прыняцця свяшчэннага сану. Промыслам Уседзяржыцеля айцец Іаан на працягу доўгага часу здзяйсняў сваё свяшчэнніцкае служэнне ў розных краінах, і ўсюды яго успамінае ўдзячная паства як добрага пастыра, які быў годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова ісціны (2 Цім. 2:15).
Айцец Іаан унёс годны ўклад у адраджэнне царкоўнага жыцця ў Беларусі. Яго намаганнямі быў адкрыты і адноўлены старадаўні Марыі-Магдалінскі храм горада Мінска, добраўпарадкавана прыхадская тэрыторыя, створана дружная абшчына, аб'яднаная любоўю да Бога і блізкіх. Дбайная праца айца Іаана на духоўнай ніве была адзначана як царкоўнымі, так і дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Уваскрэслы Гасподзь наш Іісус Хрыстос няхай паглядзіць на стараннасць свайго спачылага служыцеля, усяліць у абіцелі нябесныя і ўчыніць новаспачыламу протаіерэю Іаану вечную памяць!
З глыбокім спачуваннем
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
6 мая 2020 года