Мітрапаліт Веніямін: для хрысціян Ісціна — гэта Гасподзь, Які прынёс Сябе ў ахвяру дзеля выратавання людзей

13 лістапада 2020

top.jpg

12 лістапада 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Перад пачаткам сустрэчы ўладыка Экзарх азнаёміўся з вучэбнай базай факультэта, агледзеў экспазіцыю, прысвечаную выпускніку аддзялення філасофіі гістарычнага факультэта БДУ, выдатнаму філосафу, спецыялісту ў галіне тэорыі пазнання, філасофіі і метадалогіі навукі, акадэміку Расійскай акадэміі навук, прафесару Вячаславу Сямёнавічу Сцёпіну.

Прадстаўляючы мітрапаліта Веніяміна ўдзельнікам сустрэчы, дэкан факультэта Вадзім Гігін адзначыў, што ён з'яўляецца «даўнім сябрам і выпускніком» БДУ. Віталь Тупека, у будучыні Патрыяршы Экзарх, скончыў вядучую ВНУ краіны ў 1992 годзе і атрымаў спецыяльнасць інжынера-радыёфізіка.

Выступленне архіпастыра было пабудавана як роздум над пытаннем Пілата да Хрыста: «Што ёсць ісціна?» (Ін. 18:38). У сучасным грамадстве, адзначыў мітрапаліт Веніямін, паняцце ісціны часта лічыцца адносным. Але хрысціянства не прымае рэлятывізму: для хрысціян ісціна — гэта Гасподзь, Які прынёс Сябе ў ахвяру дзеля выратавання людзей.

Пафас філасофскай творчасці — у сваюодным пошуку ісціны. Але гэтая свабода не ёсць самавольства пераваг, беспрынцыповае жангліраванне «разумнымі словамі» і рафінаванае любаванне сваёй вытанчанасцю. Сапраўдная свабода — гэта і адказнасць, у тым ліку адказнасць сучаснасці перад усім папярэднім вопытам, назапашаным чалавецтвам. Хрысціянства мае на ўвазе, што менавіта такі пошук, пошук без вонкавага прымусу, але з унутранай адказнасцю, прывядзе нас у асаблівую «сацыяльную сетку», якая ёсць Царква Хрыстова, стоўп і ўмацаванне ісціны (1 Цім. 3:15).

Заключная частка сустрэчы прайшла ў дыялогавым фармаце. Пытанні, якія паступілі ад аўдыторыі, тычыліся розных аспектаў хрысціянскай этыкі, закраналі тэмы царкоўна-дзяржаўных і міжканфесійных адносін.

Church.by

Фотарэпартаж