Мітрапаліт Веніямін і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведалі Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

03 мая 2021

top.jpg

3 мая 2021 года Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў наведалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын. Візіт адбыўся ў рамках маштабнай дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму», якая праводзіцца 2 мая ў Мінскай вобласці Мінскім аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У гэты дзень кіраўніцтва Мінаблвыканкама і райвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскасці, святары і валанцёры наведалі з велікоднымі віншаваннямі і падарункамі дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, падобныя ўстановы для дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця ва ўсім рэгіёне.

«Некалькі месяцаў таму, абмяркоўваючы нашы сумесныя планы і праекты, разам з уладыкам Веніямінам мы задумаліся аб тым, каб напярэдадні або пасля Вялікадня зрабіць нешта прыемнае для тых людзей, якія ў сілу жыццёвых абставін апынуліся ў падобных сацыяльных установах — тады і прыйшла ідэя арганізаваць акцыю «Падары радасць бліжняму». Праводзім яе, каб падарыць ім станоўчыя эмоцыі, але таксама з мэтай пагутарыць з людзьмі і даведацца, якія пытанні іх хвалююць — якія ёсць праблемы на месцах», — распавёў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Як адзначыў у сваю чаргу мітрапаліт Веніямін, адзін з асноўных паказчыкаў чалавечнасці — здольнасць аказваць падтрымку тым, хто па прычыне розных жыццёвых сітуацый мае менш магчымасцяў, чым іншыя. У гэтым і заключаецца сутнасць хрысціянства. «Пакуль людзі працягваюць прыходзіць адзін аднаму на дапамогу, грамадства жыве і развіваецца ў станоўчым ключы, таму хочацца, каб падобныя мерапрыемствы як мага шырэй праводзіліся ў нашай краіне, каб у гэтыя светлыя святочныя дні людзі наведвалі тых, хто ў гэтым мае патрэбу, падзяліліся радасцю свята, і пастараліся зрабіць тыя добрыя справы, якія ў нашых сілах», — выказаў пажаданне Патрыяршы Экзарх.

Падчас наведвання дома-інтэрната ў Лагойску высокія госці разам са старшынёй абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Тамарай Красоўскай, старшынёй Лагойскага райвыканкама Аляксандрам Ласевічам, благачынным 1-й Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэем Аляксандрам Зімніцкім і дырэктарам дома-інтэрната Алегам Няхайчыкам пабывалі ў дамовым храме ў гонар Іверскай іконы Божай Маці пры ўстанове, азнаёміліся з умовамі пражывання ў двух карпусах, павіншавалі падапечных інтэрната са святам Светлага Хрыстова Уваскрасення і ўручылі ім падарункі.

чаепитие.jpg

Пасля гэтага ўсе сабраліся за вялікім сталом на чаяванне з велікоднымі кулічамі, падчас якога пагутарылі на розныя тэмы і абмеркавалі пытанні ўдасканалення ўмоў для максімальнай рэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Агульным было пажаданне зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі, таму што яны дораць людзям радасць зносін, веру ў тое, што з Божай дапамогай можна пераадольваць любыя цяжкасці. Звяртаючыся да падапечных інтэрната, Патрыяршы Экзарх пажадаў, каб радасць Пасхі заўсёды была ў нашых сэрцах і натхняла нас на ўсё добрае і карыснае.

подарки.jpg

Губернатар уручыў дырэктару дома-інтэрната Алегу Няхайчыку сертыфікат на 20 тыс. руб., а мітрапаліт Веніямін — тэхнічны пашпарт на газонакасілку. У сваю чаргу госці павезлі на памяць сувеніры, вырабленыя насельнікамі дома-інтэрната. 

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

БЕЛТА/Інтэрнэт-партал "Лагойск"/Church.by