Мітрапаліт Веніямін асвяціў самалёты авіякампаніі «Белавія»
12 сакавіка 202112 сакавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, асвяціў тры паветраныя судны авіякампаніі «Белавія».
Малебен прайшоў у Нацыянальным аэрапорце Мінск, пасля чаго ўдзельнікі перамясціліся на перон, дзе былі асвячаны тры самалёты: Embraer 175, Embraer 195 і Boeing 737-800.
«Сёння мы здзейснілі чын асвячэння паветраных судоў авіякампаніі «Белавія». Падчас пералётаў, назіраючы з нябеснай вышыні нашу зямлю і прыгажосць светабудовы, будзем праслаўляць Творцу свету, які «прамудрасцю ўсё стварыў» і даў мудрасць і талент нашым сучаснікам ствараць і кіраваць такімі складанымі авіялайнерамі», — заклікаў Патрыяршы Экзарх.
«Разам з тым, выпраўляючыся ў палёт, будзем звяртацца за дапамогай і благаславеннем да Госпада, Божай Маці і ўсіх сьвятых», — нагадаў мітрапаліт Веніямін.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы заклікаў благаславенне Божае на ўсіх, хто працуе і ў небе, і на зямлі для забеспячэння бяспекі паветраных пералётаў, а таксама пасажыраў авіялайнераў.