Мітрапаліт Веніямін наведаў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер [+відэа]
01 кастрычніка 20211 кастрычніка 2021 года, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Ацаляльніца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску протаіерэй Кірыл Шолкаў; клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» іерэй Аляксій Заліцаеў.
У набажэнстве прыняў удзел галоўны ўрач дыспансера Кандратовіч Віктар Аляксандравіч, медыцынскі персанал установы і пацыенты, якія праходзяць лячэнне.
Па заканчэнні малебна Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам павучання.
Затым мітрапаліт Веніямін узнагародзіў медалямі «Патрыяршая падзяка» і граматамі Патрыяршага Экзарха супрацоўнікаў МГКАД, і падаў урачам і медсёстрам архіпастырскае блаславенне на далейшыя працы на карысць бліжніх.