Мітрапаліт Веніямін наведаў праваслаўную выставу-кірмаш велікоднага фестывалю «Радасць»

15 красавіка 2021

top.jpg

15 красавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў праваслаўную выставу-кірмаш велікоднага фестывалю «Радасць», які праходзіць гэтымі днямі ў Палацы мастацтва.

Фестываль традыцыйна ўключае праваслаўную выставу-кірмаш і духоўна-асветніцкую праграму для дарослых і дзяцей.

Мерапрыемства арганізавана Лізавецінскім жаночым манастыром горада Мінска і Сястрыцтвам у гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Патрыяршы Экзарх пазнаёміўся са стэндамі манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Палесціны і пагутарыў з іх прадстаўнікамі. Асаблівую ўвагу мітрапаліт Веніямін звярнуў на стэнды сацыяльнай тэматыкі «Добрыя і гераічныя ўчынкі нашых сучаснікаў» фотавыставы «Нябесны летапіс».

Падчас агляду экспазіцыі Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў дзіцячую гасціную, у якой праводзяцца творчыя заняткі для дзяцей, праходзяць спектаклі, інтэрактыўныя паказы, забаўляльныя і развіваючыя заняткі, мерапрыемствы для тат і мам.

Завяршыўся візіт аглядам стэнда, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне.

Сhurch.by

Фотарэпартаж