Мітрапаліт Веніямін наведаў шэраг прыходаў Слуцкай епархіі
31 ліпеня 202131 ліпеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, наведаў шэраг прыходаў Слуцкай епархіі: храм у гонар прападобнага Паісія Святагорца ў горадзе Слуцку, храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Вясея Слуцкага благачыння і храм Праабражэння Гасподняга аграгарадка Краснадворцы Слуцкага благачыння.
Падчас візіту мітрапаліт Веніямін пагутарыў з прыхаджанамі. Настаяцелі азнаёмілі ўладыку Экзарха з гісторыяй і жыццём прыходаў, абмеркавалі надзённыя пытанні прыходскага жыцця.