Мітрапаліт Веніямін наведаў спартыўны комплекс «Стайкі»
14 мая 202113 мая 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком, кіраўніцтвам Цэнтра і спартсменамі нацыянальных каманд па дзюдо і цяжкай атлетыцы.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пагутарыў са спартсменамі, прамовіў словы ў наказа і падаў атлетам архіпастырскае благаславенне.