Мітрапаліт Веніямін: «Пост — гэта духоўная дзейнасць, якая дапамагае і людзям, і грамадству стаць лепшымі, дасканалейшымі»
12 сакавіка 2021«Усім нам трэба ўсведамляць важнасць посту. Гэта не нешта прыдуманае, штучнае, а такая духоўная дзейнасць, якая дапамагае і людзям, і грамадству стаць лепшымі, дасканалейшымі», — такое меркаванне выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у інтэрв'ю, якое даў напярэдадні Вялікага паста карэспандэнту газеты «СБ. Беларусь сегодня».
«Бо што робіць наша жыццё бязрадасным? Правіна, нераскаяны грэх. Свядома ці несвядома мы парушаем запаведзі Божыя. Душа гэта адчувае і імкнецца загладзіць добрымі справамі, постам, пакаяннем. І тады вяртаецца мір. Бог можа ўсё прабачыць, калі чалавек шчыра каецца, можа выправіць любую сітуацыю, калі людзі шчыра будуць яго прасіць пра гэта», — звярнуў увагу мітрапаліт Веніямін.
Звяртаючыся да хрысціян, якія рыхтуюцца ўзяць на сябе подзвіг Вялікага посту, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы раіць вызначыць сабе меру па сілах: «Хто не можа трымаць яго цалкам, хай завядзе некалькі посных дзён на тыдзень. Хтосьці адмовіцца толькі ад мяса, і гэта таксама пост. Калі чалавек абярэ для сябе пасільны подзвіг і зможа яго вытрымаць, тады Вялікдзень будзе перажывацца зусім па-іншаму».
Поўны тэкст інтэрв'ю апублікаваны на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».