Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у мерапрыемстве «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы
22 лютага 2024У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы прайшло мерапрыемства «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы», арганізаванае Беларускім саюзам жанчын.
Падзея сабрала мноства гасцей-прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, дзеячаў культуры, кіраўнікоў СМІ, супрацоўнікаў прадпрыемстваў, школьнікаў. На сцэне тэатра госці чыталі творы айчынных аўтараў.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прадэкламаваў верш «Кніга» Максіма Багдановіча, які захаваў унутраныя перажыванні паэта пры чытанні Псалтыра.
У гутарцы з журналістамі яго Высокапраасвяшчэнства падзяліўся меркаваннем на тэму значнасці роднай мовы ў жыцці народа: «Мова — адзін са складнікаў, якія злучаюць чалавека з мінулым, духоўнай спадчынай свайго народа, і гэта многае вызначае. Як дрэва моцнае сваімі каранямі, так і чалавек — сувяззю з папярэднімі пакаленнямі. Мова, культура, духоўнасць — асноўныя крытэрыі, якія характарызуюць народ. Калі народ губляе адзін-два гэтыя складнікі, ён можа растварыцца сярод іншых народаў і стаць, як той Іван-бязродзіч».
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,