Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у рабоце Летняга багаслоўскага інстытута
29 чэрвеня 202129 чэрвеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскую духоўную семінарыю, дзе прыняў удзел у працы Летняга багаслоўскага інстытута, які пачаў сваю працу 28 ліпеня 2021 года.
Летні багаслоўскі інстытут — гэта тыднёвая адукацыйная праграма, арыентаваная на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя. Праграма інстытута ўключае ў сябе інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу дысцыплін, якія вядуць выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Веніямін таксама з'яўляецца выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі. Для слухачоў Летняга багаслоўскага інстытута ўладыка прапанаваў лекцыю па кірунку «Маральнае багаслоўе» на тэму «Маральныя праблемы сучаснага грамадства». Пасля лекцыі слухачы атрымалі магчымасць задаць архіпастыру свае пытанні.
Затым уладыка Экзарх узначаліў традыцыйнае паўдзённае чаяванне выкладчыкаў і правёў рабочую сустрэчу з рэктарам протаіерэем Віктарам Васілевічам.
Заняткі ў Летнім багаслоўскім інстытуце працягнуцца да 3 ліпеня 2021 года.