Мітрапаліт Веніямін: выкананне запаветаў Спасіцеля — залог мірнай і добрай будучыні Беларусі

02 мая 2021

top.jpg

Выкананне запаветаў Спасіцеля — залог мірнай і добрай будучыні Беларусі. Пра гэта сказаў 2 мая мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у кафедральным саборы горада Турава пры перадачы кіраўніком дзяржавы ў дар храму напрастольнага Тураўскага крыжа, адноўленага на ўзор уздзвізальных крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў на аснове археалагічных знаходак XII-XIII стагоддзяў на Тураўскім гарадзішчы.

Патрыяршы Экзарх адзначыў, што свята Вялікадня нясе нам радасць, добрыя думкі і перажыванні ва ўсведамленні таго, што зрабіў для нас Хрыстос, Сын Божы.

«Зусім нядаўна мы ўспаміналі і перажывалі з малітвай апошнія дні зямнога жыцця Спасіцеля. Усё Яго жыццё — высокі недасяжны, але натхняльны прыклад для пераймання, такі неабходны для ўсяго чалавечага роду, — сказаў мітрапаліт. — Выкананне запаветаў Спасіцеля — залог мірнай і добрай будучыні нашай краіны».

Па словах архіпастыра, здзейсніўшы свой подзвіг, Сын Божы не пакінуў нас, а абяцаў быць з намі да сканчэння веку. Даў ісціннае абяцанне, што ўсё ў нас атрымаецца, калі будзем клапаціцца пра галоўнае — пра духоўнае.

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы нагадаў, што ў свята Вялікадня гучыць заклік абняць усіх з любоўю. «Няхай гэты заклік ажыццявіцца на нашай Беларускай зямлі ва ўсёй паўнаце», — пажадаў Патрыяршы Экзарх.

Сhurch.by