Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна
17 студзеня 202117 студзеня 2021 года, у Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію ў храме святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна.
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыходf храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Сергій Башкіраў; настаяцель прыхода храма ў гонар святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага р-на протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава іерэй Дзімітрый Качаноўскі.
Дыяканскі чын здзейсніў клірык прыхода храма ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца гарадскога пасёлка Смілавічы дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Спевы богаслужэння выканаў мужчынскі моладзевы хор Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска пад кіраўніцтвам рэгента Антона Навумава.
На малым уваходзе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы і ў сувязі з 30-годдзем адраджэння прыхода ўзнагародзіў настаяцеля храма ў гонар святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна протаіерэя Андрэя Капульцэвіча правам нашэння паліцы.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іерэй Дзімітрый Качаноўскі.
Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне нябеснаму заступніку храма — святому Архангелу Міхаілу, пасля чаго Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да прысутных са словам павучання.
Далей уладыка Веніямін павіншаваў протаіерэя Андрэя Капульцэвіча з 50-годдзем з дня нараджэння і ўручыў настаяцелю прыхода і асабліва папрацаваўшым на карысць Маці-Царквы прыхаджанам і папячыцелям храма ўзнагароды Барысаўскай епархіі.
У сваю чаргу протаіерэй Андрэй Капульцэвіч падзякаваў уладыку за сумесную малітву і архіпастырскі візіт і ў знак падзякі на малітоўную памяць ад усіх прыхаджан паднёс у дар Яго Высокапраасвяшчэнству разьбяны абраз свяшчэннамучаніка Веніяміна Петраградскага, выкананага майстрам Валерыем Шчацько.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.