Мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Юзуфава Мінскага раёна
30 кастрычніка 202130 кастрычніка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Юзуфава Мінскага раёна, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы, благачынны 3-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Юзуфава протаіерэй Яўген Гарачка; настаяцель прыхода храма святога прарока Іаана Прадцечы аграгарадка Шаршуны Мінскага раёна протаіерэй Аляксандр Балахонаў, клірык Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска іерэй Андрэй Малахоўскі.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай, і да дня асвячэння храма настаяцель прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Жукаўка Мінскага раёна і прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Юзуфава Мінскага раёна протаіерэй Яўген Гарачка быў удастоены права нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Гарачка.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам навучання. Затым Патрыяршы Экзарх падарыў храму ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы і адзначыў найбольш папрацаваўшых прыхаджан храма ўзнагародамі Беларускай Праваслаўнай Царквы і граматамі Патрыяршага Экзарха.
З прывітальным словам да архіпастыра звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Яўген Гарачка, у якім падзякаваў уладыку за асвячэнне храма і сумеснае богаслужэнне. На малітоўную памяць уладыку Экзарху быў падораны абраз Божай Маці і невялікі звон.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.