Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у дамавым храме Мінскай духоўнай акадэміі
02 красавіка 20212 красавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага, за якой студэнты Акадэміі прычасціліся Святых Хрыстовых Таін.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: рэктар Акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); духаўнік акадэміі протаіерэй Ігар Латушка; першы прарэктар, настаяцель акадэмічнага храма протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; прарэктар па выхаваўчай працы, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў) і студэнты ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы валаамскім распевам выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем студэнта першага курса магістратуры Антонія Комеля.
Пасля запрычаснага сціха пропаведзь прамовіў студэнт другога курсу магістратуры іерэй Уладзімір Грыцэвіч.
Пасля адпуста Літургіі мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных са словам настаўлення аб значэнні малітвы, пасля чаго павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля богаслужэння Патрыяршы Экзарх далучыўся да агульнай трапезы, падчас якой пагутарыў з адміністрацыяй і студэнтамі духоўнай школы.