Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў храме праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска
19 мая 202119 мая 2021 года, у сераду 3-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці святога праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны і духавенства храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Людмілы Поўнай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксій Васін.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля адпуста Бажэственная літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў протаіерэю Фёдару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікам з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.