Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска

18 мая 2021

top.jpg

18 траўня 2021 года, у аўторак 3-га тыдня Пасхі, дзень святкавання абраза Божай Маці «Няўпіўная Чаша», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным прыходзе храма горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма протаіерэй Дыянісій Пясецкі і клірыкі храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ксеніі Гурынай.

На малым уваходзе, зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы, Патрыяршы Экзарх узнагародзіў правам нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі протаіерэя Алега Паповіча, правам нашэння камілаўкі і нагруднага крыжа залатога колеру іерэя Анатоля Дубінца.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Аляксій Кісель.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Далей архіпастыр узнагародзіў медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага ў сувязі з 20-годдзем хіратоніі ў прасвітара протаіерэя Дыянісія Пясецкага і Граматай Патрыяршага Экзарха сястрыцтва ў гонар блажэннай Валянціны Мінскай.

У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж