Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Жыровіцкай абіцелі

10 верасня 2020

top.jpg

10 верасня 2020 года, у дзень памяці прападобнага Іава Пачаеўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

За богаслужэннем маліліся: намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай семінарыі, брація абіцелі.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: прарэктар па вучэбнай рабоце семінарыі іерэй Дзімітрый Каўрыга, брація абіцелі ў свяшчэнным сане і клірыкі Навагрудскай епархіі. Дыяканскі чын узначаліў іерадыякан Сергій (Шаціла).

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітвы аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускага народу, адзінстве Праваслаўя і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам.

Church.by

Фотарэпартаж