Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла на тэрыторыі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ імя П. М. Машэрава

19 верасня 2021

top.jpg

19 верасня 2021 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень успаміны цуду Архістратыга Божага Міхаіла, што адбыўся ў Хонех (Калосах), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава» і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай раённай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы пасёлка Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Круцялёў; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Хатляны Уздзенскага раёна протаіерэй Віталь Ляшкевіч; клірык прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы пасёлка Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Канстанцін Логіс; старшыня Узнагародны камісіі Беларускага Экзархату іерэй Дыянісій Кавалёў; настаяцель прыхода храма ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла іерэй Сергій Ляшкевіч.

Падчас богаслужэння была здзейснена хіратэсія ў чытальніка Яўгена Дзмітрыева.

На малым уваходзе іерэй Сергій Ляшкевіч быў удастоены права нашэння камілаўкі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Алены Клімавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Круцялёў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне Архістратыгу Божаму Міхаілу.

Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Зважаючы на руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай, архіпастыр узнагародзіў протаіерэя Андрэя Круцялёва медалём «Патрыяршая падзяка». Актыўным працаўнікам храма былі ўручаны ўзнагароды БПЦ і граматы Патрыяршага Экзарха.

Далей з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся галоўны ўрач шпіталя Віктар Лішакоў. Ён выказаў словы падзякі ўладыку Экзарху за асвячэнне храма і магчымасць духоўнага акармлення і падтрымкі ўсіх, хто будзе праходзіць лячэнне ў шпіталі.

Благачынны 3-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за асвячэнне храма і сумеснае богаслужэнне. На памяць пра падзею архіпастыру была падораная карціна мясцовага мастака.

***

Сёлета Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава адзначае 75-годдзе.

Гісторыя лячэбнай установы пачалася ў ваенным 1943 годзе, калі ў горадзе Златавуст Чалябінскай вобласці адкрыўся эвакагоспіталь № 5803 для лёгкапараненых. У 1945 годзе яго перамясцілі ў вёску Бараўляны Мінскага раёна. У 1946 годзе ўстанову перайменавалі ў Мінскі абласны шпіталь інвалідаў вайны.

У цяперашні час шпіталь разлічаны на 700 ложкаў кругласутачнага знаходжання. Тут функцыянуюць 10 стацыянарных аддзяленняў. Ва ўстанове атрымліваюць дапамогу ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, члены сем'яў вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пры выкананні воінскага абавязку; былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета; інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў; пажылыя адзінокія грамадзяне старэйшыя за 60 гадоў.

Лячэбная ўстанова адной з першых прыняла на сябе ўдар пандэміі каронавіруса. Першыя пацыенты з COVID-19 паступілі сюды яшчэ ў лютым 2020 года.

Сhurch.by

Фотарэпартаж