Мітрапаліт Веніямін асвяціў памяшканні сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы
11 сакавіка 202111 сакавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння памяшкання Мінскага епархіяльнага ўпраўлення па адрасе: горад Мінск, вул. Ракаўская, 26.
У рэканструяваным будынку размясціліся царкоўная крама Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ, царкоўны суд Беларускага Экзархату, Сінадальная камісія БПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, грамадская дабрачынная арганізацыя «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля». У памяшканні таксама абсталявана канферэнц-зала.
Па заканчэнні чыну асвячэння Патрыяршы Экзарх пажадаў дапамогі Божай і плённага служэння ўсім, хто будзе працаваць у новым памяшканні.