Мітрапаліт Веніямін здзейсніў адпяванне свяшчэннаслужыцеля Барысаўскай епархіі іерэя Алега Запрудскага
09 кастрычніка 20219 кастрычніка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў адпяванне святара Барысаўскай епархіі іерэя Алега Запрудскага.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі святары Барысаўскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгій Раслякоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Па завяршэнні адпявання мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, прамовіў словы спачування родным і блізкім памерлага святара і прыхаджан храма, заклікаўшы іх старанна маліцца Богу аб упакаенні новаспачылага іерэя Алега.