Мітрапаліт Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага
12 мая 202112 мая 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў дамовым храме Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага, у якім адзначалася прастольнае свята.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); першы прарэктар, настаяцель акадэмічнага храма протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; прарэктар па выхаваўчай рабоце, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, іераманах Афанасій (Сакалоў), дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, выкладчыкі, студэнты і выпускнікі акадэміі ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Андрэя Шляхтава, змешаны хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Мядзведзь і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Любові Шпакоўскай.
Пасля запрычаснага сціха пропаведзь прамовіў протаіерэй Уладзімір Далгаполаў.
Пасля заамвоннай малітвы архіпастыр і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Уваскрасення Хрыстова і свяціцелю Кірылу Тураўскаму, пасля чаго мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных са словам навучання.
Архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім благаславенне.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнагародзіў дабрачынцаў і шэраг супрацоўнікаў дамовага храма Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага медалямі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама граматамі і падзякамі Патрыяршага Экзарха.
Адлік гісторыі акадэмічнага храма бярэ пачатак 20 чэрвеня 2015 года, калі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асвяціў комплекс будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы і дамовы храм Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага.
На сучасным этапе настаяцелем храма з'яўляецца першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў.
Набажэнствы ў дамовым храме акадэміі здзяйсняюцца штодня з лістапада 2016 года. Перыядычна ў храме здзяйсняецца Бажэственная літургія на беларускай мове. За богаслужэннем спяваюць студэнты акадэміі і выхаванкі Мінскага духоўнага вучылішча.