Мітрапаліт Веніямін узначаліў святкаванне 10-годдзя Георгіеўскага прыхода ў аграгарадку Сяліба
10 кастрычніка 202010 кастрычніка 2020 года, у 10-ю гадавіну ўтварэння прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў аграгарадку Сяліба Бярэзінскага раёна, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Георгіеўскі прыход і здзейсніў у храме Бажэственную літургію.
Ля ўваходу ў храм архіпастыра сустракалі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама па эканоміцы Павел Сугака, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Сакалоўская, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; благачынны Бярэзінскай акругі, настаяцель Мікольскага прыхода горада Беразіно протаіерэй Ілья Ганчарук; настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Сяліба іерэй Аляксій Маслянкоў; настаяцель храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Мікулічы Бярэзінскага раёна іерэй Аляксандр Белацаркоўскі; настаяцель храма святога прарока Ільі вёскі Божына Бярэзінскага раёна іерэй Валерый Юрыкаў.
Богаслужэбныя спевы выканаў дзіцяча-юнацкі хор Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска пад кіраўніцтвам Марыі Клачко.
У сувязі з юбілеем храма настаяцель іерэй Аляксій Маслянкоў быў удастоены права нашэння паліцы.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Валерый Юрыкаў.
Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне свята.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам пропаведзі.
Іерэй Аляксій Маслянкоў падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за сумесную малітву і паднёс у дар ікону святога Георгія Перамаганосца.
Затым уладыку Экзарху быў уручаны букет кветак ад імя духавенства і набожных міран Бярэзінскага благачыння.
Дырэктар дзіцяча-юнацкага хору Усіхсвяцкага прыхода «Вялікая сям'я» Уладзімір Іваноў паднёс яго Высокапраасвяшчэнству абраз Усіх святых.
Царкоўнымі ўзнагародамі былі адзначаны асабліва папрацаваўшыя пры будаўніцтве храма. Медалём у гонар іконы Прасвятой Багародзіцы «Мар'інагорская» II ступені былі ўзнагароджаны Васіль Дукін, Святлана Цывілько, Алег Цывілько. Астатнім працаўнікам і дабрачынцам былі ўручаны архіерэйскія граматы і падзякі.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.