Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць дамовага храма Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

11 ліпеня 2021

top.jpg

11 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў дамовым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік дамовага храма Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых іерэй Макарый Кавалёў.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

За богаслужэннем маліліся супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, а таксама веруючыя мінчане.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Макарый Кавалёў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне ўсіх святых, у зямлі Беларускай прослаўленым. Затым архіпастыр звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж