Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць у Гродзенскім стаўрапігіяльным жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы
21 верасня 202021 верасня 2020 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Гродзенскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы ў саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і духавенства абіцелі.
Па заканчэнні Літургіі адбыўся хрэсны ход вакол манастыра, пасля чаго мітрапаліт Веніямін звярнуўся да манахаў і шматлікіх міран са словам настаўлення.
Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы віталі настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава) і выхаванцы манастырскай нядзельнай школы. Уладыка Экзарх падзякаваў усім за сумесную малітву, падаў усім архіпастырскае благаславенне і акрапіў святой вадой. Усе жадаючыя змаглі даверліва пагутарыць з Патрыяршым Экзархам.
У гэты ж дзень адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.