Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольнае свята сталічнага храма прападобных Опцінскіх старцаў
24 кастрычніка 202024 кастрычніка 2020 года, у дзень памяці Сабора ўсіх святых, у Опцінай пустыні праслаўленых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобных Опцінскіх старцаў прыхода прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Мінску.
Уладыку Экзарху саслужылі: настаяцель прыхода, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон і клірыкі прыхода.
Літургічныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад шкоднай павевы і дараванні міру беларускаму народу.
Пасля адпуста Літургіі было здзейснена слаўленне святым, у Опцінай пустыні праслаўленым.
Протаіерэй Аляксандр Шырытон цёпла павітаў мітрапаліта Веніяміна і ўручыў яго Высокапраасвяшчэнству памятны дар — абраз.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру і звярнуўся да вернікаў са словам пропаведзі аб подзвігу прападобных Опцінскіх старцаў — вялікіх настаўнікаў духоўнай працы.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін і айцец настаяцель наведалі будаўнічую пляцоўку, на якой закладзены падмурак храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага і вядзецца далейшая праца.