Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольнае свята жодзінскага храма ў гонар іконы Божай Маці «Збавіцельніца»
30 кастрычніка 202030 кастрычніка 2020 года, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Збавіцельніца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме горада Жодзіна.
Ля ўваходу ў храм мітрапаліта Веніяміна сустрэлі старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Заблоцкі і першы намеснік старшыні выканкама Наталля Сушко.
За Літургіяй прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: благачынны Жодзінскай акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» горада Жодзіна протаіерэй Мікалай Цюцюннікаў; настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла горада Жодзіна протаіерэй Андрэй Еўдакімаў; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Востраў Смалявіцкага раёна протаіерэй Віталь Грак; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна іерэй Рыгор Барашка; клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» горада Жодзіна іерэй Іаан Цюцюннікаў; клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Віктар Бардзіян. Дыяканскі чын узначаліў клірык прыхода храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Лізаветы Акунёвай.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Віталь Грак.
Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены хрэсны ход, пасля якога адбыўся малебен з акафістам перад іконай Божай Маці «Збавіцельніца».
Настаяцель прыхода протаіерэй Мікалай Цюцюннікаў падзякаваў уладыку за сумеснае богаслужэнне і паднёс букет кветак.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.