Мітрапаліт Веніямін узначаліў саборную архіерэйскую Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 верасня 202013 верасня 2020 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Феадосій (Більчанка); архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; сакратары Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Вярбіла і протаіерэй Сергій Башкіраў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); благачынныя царкоўных акруг Мінскай і Барысаўскай епархій, госці ў свяшчэнным сане і клірыкі сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За Літургіяй маліліся ігуменні жаночых манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы і мноства пабожных міран.
Саборнае богаслужэнне наведалі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і іншыя афіцыйныя асобы.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Па завяршэнні богаслужэння архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый агучыў прывітальны адрас Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды прызначэння ўладыкі Веніяміна Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі і пачатку яго служэння на Мінскай мітрапалічай кафедры.
Ад імя Сінода ў дар мітрапаліту Веніяміну былі паднесены набор з наперснага крыжа і двух панагій, прасфара і букет кветак.
Уладыка Экзарх звярнуўся да архіпастыраў, пастыраў, матушак ігуменій і ўсіх вернікаў з падзячным словам у адказ, у якім нагадаў пра важнасць сумеснай гарачай малітвы і працы на карысць Беларусі.
Павіншаваўшы прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы падаў усім архіпастырскае благаславенне.