Мітрапаліт Веніямін узначаліў нараду архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы
20 лістапада 202019 лістапада 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося нарада архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У нарадзе прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Феадосій (Більчанка); Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Архіпастыры абмеркавалі актуальныя пытанні царкоўнага жыцця ў перыяд другой хвалі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, пытанні духоўнай адукацыі і планы на надыходзячы 2021 год.