Мітрапаліт Веніямін узначаліў урачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна
22 мая 202122 мая 2021 года, у дзень перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, у аднайменным храме ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна адбыліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 20-годдзя храма.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Вазнясенскага і Першамайскага Аляксія; епіскапа Барышэўскага Віктара, вікарыя Кіеўскай епархіі; епіскапа Пераяслаў-Хмяльніцкага Дыянісія, вікарыя Кіеўскай епархіі; епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія; епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім храме.
Архіерэям саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Нікольскага храма протаіерэй Анатоль Івашчук; настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзем'янчук, запрошаныя госці ў свяшчэнным сане і клірыкі прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Літургічныя спевы выканаў хор Нікольскага храма пад кіраваннем Юліі Міхалевіч.
На малым уваходзе, зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы, Патрыяршы Экзарх узнагародзіў правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі клірыка храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску протаіерэя Дзімітрыя Ахраменку.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Пётр Дзем'янчук.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін і духавенства здзейснілі слаўленне свяціцелю Мікалаю Цудатворцу.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Анатоль Івашчук. Айцец настаяцель выказаў сардэчную падзяку ўладыку за наведванне прыхода.
Мітрапаліт Веніямін падзякаваў айцу Анатолю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і 20-годдзем храма, пасля чаго звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Далей архіпастыр перадаў у дар храму ікону Божай Маці «Жыровіцкая» і настаяцелю храма протаіерэю Анатолю Івашчуку з нагоды яго 45-годдзя абраз Збавіцеля. Працаўнікі і дабрачынцы храма былі ўдастоены ўзнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.