Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]

17 сакавіка 2024

top.jpg

Увечары 17 сакавіка 2024 года, у Нядзелю сырапусную, Успамін Адамава выгнання (Даравальная нядзеля), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, маліўся за вячэрняй і ўзначаліў чын прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Пасля адпуста Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прамовіў пропаведзь, у завяршэнне якой папрасіў ва ўсіх прабачэння і пажадаў дапамогі Божай у надыходзячым Вялікім посце.

Затым Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву на пачатак Вялікага посту.

Трансляцыя набажэнства вялася на афіцыйным YouTube-канале і старонках Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сацыяльных сетках Instagram і ВКонтакте.

Church.by 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники

Фотарэпартаж