Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Японіі ў Беларусі
02 красавіка 20211 красавіка 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага.
У ходзе сяброўскай размовы бакі абмеркавалі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Напрыканцы сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік японскай дыпмісіі абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.