Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук'янавым
28 чэрвеня 202128 чэрвеня 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук'янавым.
Гутарка прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы. Бакі абмеркавалі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Напрыканцы сустрэчы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Беларусі абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.