Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з удзельніцамі рэспубліканскага жаночага форуму
15 кастрычніка 202014 кастрычніка 2020 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці, Успенскі Жыровіцкі манастыр наведалі ўдзельніцы рэспубліканскага жаночага форуму «Сэрца маці — невычэрпная пяшчота крыніца».
Форум быў арганізаваны ГА «Беларускі саюз жанчын», на яго прыбылі шматдзетныя маці з усіх рэгіёнаў краіны.
У Жыровіцкім манастыры, паўтысячалетні юбілей якога адзначаецца ў гэтым годзе, удзельніцы форума памаліліся за Бажэственнай літургіяй, якую ўзначаліў намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
У Слонімскім мікрараёне Паўднёвы Захад, дзе пражываюць шматдзетныя і маладыя сем'і, жанчыны высадзілі памятную алею з 50 клёнаў і рабін. Асвяціў алею настаяцель Свята-Троіцкага сабора протаіерэй Дзімітрый Сёмуха.
Дэлегацыя таксама наведала радзільнае аддзяленне Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ўручыла падарункі цяжарным жанчынам і тым, якія ўжо сталі мамамі, а таксама два дамы сямейнага тыпу і духоўны клас у Жыровіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна.
Жанчыны пабывалі на экскурсіі па Жыровіцкай абіцелі і наведалі манастырскі «Эдэмскі сад», дзе ў прасторных вальерах ва ўмовах натуральнага ландшафту жывуць звяры і птушкі.
Галоўнай падзеяй форуму стаў малебен перад цудатворнай Жыровіцкай іконай Божай Маці, які здзейсніў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Па заканчэнні набажэнства ўсіх чакаў салодкі стол з манастырскай выпечкай, а таксама размова з уладыкам Экзархам і ўручэнне ўзнагарод шматдзетным маці.