Мітрапаліту Паўлу ўручаны медаль «Заслужаны міратворац»

17 лістапада 2017

top.jpg

16 лістапада 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні дэлегацыю грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» на чале з старшынёй праўлення Фонду Максімам Уладзіміравічам Місько.

У сустрэчы прыняў удзел архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Фонду міру. Госці выказалі падзяку Беларускай Праваслаўнай Царкве і асабіста Патрыяршаму Экзарху за садзейнічанне ў будаўніцтве мемарыяльнага комплекса «Урочышча Пескі» ў горадзе Полацку.

Старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько ўручыў мітрапаліту Паўлу медаль «Заслужаны міратворац».

Church.by

Фотарэпартаж