Моладзь з Брэсцкай епархіі атрымала перамогу ў міжнароднай анлайн-віктарыне «Духоўная вясна»
31 сакавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная Інтэрнэт-гульня «Духоўная вясна», прысвечаная Вялікаму посту. Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі.
Усяго ў мерапрыемстве былі задзейнічаны 45 зборных: 18 ад моладзевых клубаў і адной свецкай арганізацыі і 27 ад нядзельных школ.
Інтэрнэт-карусель — каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва па розных прадметах у рэжыме анлайн. Пры дапамозе інтэрнэту удзельнікам прапануюцца пэўныя заданні, на якія неабходна даць правільны адказ, захоўваючы строгую паслядоўнасць дзеянняў.
Заданні анлайн-віктарыны ўключалі пытанні пра богаслужэбныя асаблівасці Вялікага посту, адукацыйныя пытанні па розных прадметах школьнай праграмы, а таксама некалькі задач па астраноміі і касманаўтыцы, прымеркаваных да 85-й гадавіны з дня нараджэння першага касманаўта Зямлі Ю. А. Гагарына.
Каманда з Жабінкі «Пакроў» прымала ўдзел у Інтэрнэт-гульні ўжо адзінаццаты раз і, набраўшы 415 балаў, у дзявяты раз стала пераможцам гульні сярод моладзевых брацтваў, падзяліўшы перамогу з камандай «Ніка» з горада Брэста (434 балы).