Моладзь з руху «AGIOS» пабывала ў Жыровіцкай абіцелі
12 кастрычніка 2020Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска наведаў Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
Па благаславенню настаяцеля прыхода протаіерэя Фёдара Поўнага маладыя вернікі адправіліся памаліцца да цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці, 550-годдзе з дня знойдзення якой адзначаецца ў гэтым годзе.
Маладыя паломнікі памаліліся на Бажэственнай літургіі ў Успенскім саборы, паспавядаліся і прычасціліся Тайн Хрыстовых, агледзелі з экскурсіяй манастыр і Мінскую духоўную семінарыю.
З асаблівым трапятаннем сталічная моладзь успрыняла сустрэчу-гутарку з архімандрытам Барысам (Пірагом), падчас якой абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні духоўнага жыцця ва ўмовах трывожных падзей 2020 года.
Рабяты наведалі падворак абіцелі — сядзібу Солтана. На плошчы 55 га тут раскінуўся «Эдэмскі сад» з яблыневым садам, дэндрапаркам і заапаркам. Там на адкрытым паветры адбылася сяброўская творчая сустрэча са Слонімскім праваслаўным моладзевым клубам «Сімфонія» пад кіраўніцтвам іерэя Мікалая Савіцкага. Насычаная культурная праграма сустрэчы, падрыхтаваная Слонімскай моладдзю, уключала гутарку, канцэрт і сумесную малітву на ўсяночным трыванні.
Кіраўнік руху «AGIOS» Мікалай Камарчук падзякаваў намесніку манастыра архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю за аказаны прыём. Уладыка Гурый падаў гасцям архіпастырскае благаславенне на далейшцю працу.
Заключнай часткай паездкі стаў візіт на святую крыніцу, дзе пад падзячную песню Найсвяцейшай Багародзіцы пілігрымы акунуліся ў святыя воды Жыровіцкай купелі.