Моладзевая секцыя Шостых Беларускіх Калядных чытанняў прайшла ў БДМУ
30 лістапада 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рамках Шостых Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол на тэму «Духоўна-маральнае станаўленне моладзі: свабода і адказнасць» у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
На круглым стале перад адміністрацыяй і студэнтамі ўніверсітэта выступіў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін. Кіраўнік моладзевага брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова Марыя Шаплыка і кіраўнік моладзевага руху «Agios» Мікалай Камарчук распавялі пра жыццё і дзейнасць праваслаўных моладзевых калектываў.
Іерэй Мікалай Шульмін закрануў у гутарцы тэмы «Духоўна-маральнае станаўленне моладзі», «Любоў да Радзімы», «Біблія — кніга мудрасці», «Пра любоў, вернасць і дружбу», «Пра веру і Царкву».