Маладзёжную работу на прыходах абмеркавалі ў Мінску
19 лістапада 2020У Сінадальным аддзеле па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся сход кіраўнікоў праваслаўных брацтваў і моладзевых калектываў Мінскай епархіі.
Сход узначаліў старшыня Сінадальнага аддзела іерэй Мікалай Шульмін, які звярнуўся да моладзевых лідараў са словамі прывітання, распавёўшы аб задачах і перспектывах моладзевай працы.
На сходзе таксама прысутнічаў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела, адказны за працу з моладдзю ў Мінскай епархіі, іерэй Дзімітрый Баўкуновіч.
Сустрэча праходзіла ў форме жывой гутаркі, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні моладзевай працы на прыходах. Галоўнай тэмай абмеркавання стаў новы праект Сінадальнага аддзела — «Моладзевыя суботы». Праект уключае рэгулярнае здзяйсненне моладзевых Бажэственных літургій з народным спевам, гутаркі з цікавымі гасцямі, нефармальныя зносіны праваслаўных брацтваў і моладзевых калектываў Мінскай епархіі і многае іншае.