Моладзевы хор Гродзенскага манастыра зладзіў канцэрт жывой музыкі для мітрапаліта Філарэта

02 снежня 2019

top.jpg

У першы дзень зімы 2019 года ігумення Гродзенскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Наражэння Багародзіцы Гаўрыіла (Глухава) разам з моладзевым хорам абіцелі наведала мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які знаходзіцца на адпачынку ў санаторыі.

Былі выкананы любімыя музычныя творы ўладыкі на віяланчэлі і скрыпцы. У выкананні хору прагучалі спевы, якія нагадвалі пра надыходзячае свята Ражджаства Хрыстова.

Мітрапаліт Філарэт сам асабіста дырыжыраваў некаторымі музычнымі творамі і падаў усім свяціцельскае благаславенне, а таксама ўручыў салодкія падарункі.

Гродзенская абіцель жадае дарагому авве-старцу, Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту, добрага здароўя і многіх гадоў!

Church.by

Фотарэпартаж