Маладое пакаленне вернікаў Усіхсвяцкага храма Мінска арганізавала канцэрт у Жыровічах

27 лістапада 2019

top.jpg

22-23 лістапада 2019 года адбыўся візіт у Мінскую духоўную семінарыю і Успенскі Жыровіцкі манастыр моладзевага руху «AGIOS» і дзіцяча-юнацкай капэлы «Адраджэнне» нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.

22 лістапада, вечарам, моладзь Усіхсвяцкага прыхода сустрэлася з моладзевым клубам «Сімфонія» пры Свята-Троіцкім саборы горада Слоніма. Гасцей сустракаў кіраўнік «Сімфоніі» іерэй Мікалай Савіцкі разам з актывам клуба. Мерапрыемства прайшло ў фармаце творчага вечара, падчас якога маладыя людзі праявілі свае таленты і паказалі свае лепшыя дасягненні ў галіне мастацтва. Мікалай Камарчук, кіраўнік руху «AGIOS», распавёў аб рабоце і дзейнасці моладзевага руху, абмеркаваўшы са слонімскімі сабратамі планы на будучыню. Пасля сустрэчы хлопцы і дзяўчаты адправіліся на святую крыніцу.

23 лістапада госці маліліся за Бажэственнай літургіяй у Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра: моладзь несла послух у храме, дзіцяча-юнацкая капэла пад кіраўніцтвам Іны Алехнік выканала богаслужэбныя спевы. Затым уся дэлегацыя наведала жаночы скіт у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага у вёсцы Русакова. Таксама мінчане наведалі магілу архімандрыта Феадосія (Поўнага), які з'яўляўся духаўніком Мінскіх духоўных школ.

Яркім завяршэннем паездкі стаў канцэрт у актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі, падрыхтаваны прафесійнымі канцэртмайстрамі і педагогамі. Паглядзець на выступленне хлопчыкаў і дзяўчынак былі запрошаны ўсе жадаючыя — ад жыхароў Жыровіч да семінарыстаў і ўдзельнікаў VII адкрытай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыя».

Hramvs.by / Church.by