Маскоўская духоўная акадэмія рэалізуе асветніцкі медыяпраект, прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння князя Аляксандра Неўскага

19 сакавіка 2021

top.jpg

Маскоўская духоўная акадэмія рэалізуе асветніцкі медыяпраект «Аляксандр Неўскі», прымеркаваны да ўсерасійскага святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя, які адзначаецца ў гэтым годзе. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў.

У рамках праекта ўжо паўгода вядзецца праца над стварэннем інтэрнэт-партала, які змяшчае вычарпальныя звесткі аб жыцці, эпосе і спадчыне Аляксандра Неўскага. У рэдакцыйную калегію ўвайшлі спецыялісты Маскоўскай духоўнай акадэміі, а таксама прадстаўнікі вядучых ВНУ краіны. Наведвальнікам партала будуць даступныя анімацыйны фільм, аудыяпадкасты, фатаграфіі ўнікальных музейных экспанатаў, відэалекцыі, гульні, інтэрактыўныя тэсты і карты, тэкставыя рубрыкі.

«Праект адрасаваны перш за ўсё маладому пакаленню і разлічаны на шырокую аўдыторыю, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, — адзначае кіраўнік праекта святар Анатоль Колат. — Наша галоўная задача — не проста ўсебакова асвятліць асобу Аляксандра Неўскага, але і зрабіць гэта цікава. Таму сайт будзе выкананы з улікам найноўшых тэхналогій і трэндаў падачы інфармацыі ў адукацыйных платформах. Пры захаванні аўтэнтычнасці гістарычнага зместу, мы стараемся прадстаўляць інфармацыю ў цікавай, дзесьці нават забаўляльнай форме, а галоўнае — на мове, актуальнай для моладзі».

У дадатак да інтэрнэт-платформы ў маі 2021 года ў Маскоўскай духоўнай акадэміі будуць праведзены дні Аляксандра Неўскага, падчас якіх будзе арганізаваны адкрыты лекторый, дзе з публічнымі лекцыямі выступяць вядучыя айчынныя гісторыкі.

Патрыярхія.ру / Church.by