Выданні Беларускага Экзархату адзначаны ўзнагародамі конкурсу «Асвета праз кнігу»

29 кастрычніка 2026

top.jpg

27 кастрычніка 2026 года ў Выдавецкім савеце Рускай Праваслаўнай Царквы адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXI конкурсу выданняў «Асвета праз кнігу».

Конкурс праводзіцца па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Выдавецкім саветам Рускай Праваслаўнай Царквы сумесна з часопісам «Кніжная індустрыя» пры ўдзеле Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі. Узнагароды ўручалі старшыня Выдавецкага савета мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент і сустаршыня Клуба лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі Сяргей Дзмітрыеў.

Спецыяльнага прыза ўдастоены Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы і ТАА «Медыял» за выданне «Лаўрышаўскае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне». Аўтар праекта — старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, кандыдат багаслоўя протаіерэй Алег Кунцэвіч. Галоўным рэдактарам выдання выступіў Ігар Віркоўскі, навуковымі кансультантамі — кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша, Аляксандр Зайцаў і Аляксей Яратаў.

Лаўрышаўскае Евангелле — помнік кніжнай культуры канца XIII — пачатку XIV стагоддзя, створаны для Лаўрышаўскага манастыра каля Навагрудка. Рукапіс змяшчае 18 мініяцюр на біблейскія тэмы і ў цяперашні час захоўваецца ў бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве.

Срэбнай граматай у намінацыі «Лепшае выданне па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі і казацтву» узнагароджаны старшыня камісіі па кананізацыі святых Гомельскай епархіі, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Лапушанскі за кнігу «Жыціе свяшчэннамучаніка Аляксія, прэсвітара Лельчыцкага».

У выданні даследуюцца жыццёвы шлях і пастырскае служэнне свяшчэннамучаніка Аляксія Магільніцкага. У аснову работы пакладзены матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Мазырскага занальнага архіва і фонду ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, а таксама ўспаміны праўнука святога — Аляксандра Ермакова. Аўтар раскрывае гістарычныя абставіны царкоўнага жыцця ва ўсходняй частцы Беларусі ў 1920-1930-я гады і надае асаблівую ўвагу духоўнаму абліччу пастыра, які захаваў вернасць Хрысту ў эпоху ганенняў.

Трэцяга месца ў намінацыі «Лепшая кніга для дзяцей і юнацтва» ўдастоена Выдавецтва Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска за кнігу «Жыціі святых для дзяцей» у літаратурным пераказе свяшчэнніка Сергія Бегіяна.

Апавяданні падрыхтаваны на аснове працы свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага. У даступнай для дзяцей форме кніга знаёміць чытачоў з жыццём і подзвігамі святых, у тым ліку прападобных Антонія Вялікага, Макарыя Егіпецкага, Малха Сірыйскага і Яўпраксіі Тавенскай.

 biblioteka-hram.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok