На базе Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся курс лекцый «Праваслаўе для пачаткоўцаў»
23 красавіка 2019У храме святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры Віцебскай духоўнай семінарыі быў здзейснены падзячны малебен з нагоды завяршэння адукацыйнага курса лекцый «Праваслаўе для пачаткоўцаў», арганізаванага пры падтрымцы ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Першамайскага раёна горада Віцебска».
Набажэнства здзейсніў кіраўнік місіянерскага аддзела Віцебскай епархіі і аўтар курса протаіерэй Аляксандр Лесавой. Пасля малебнага спеву протаіерэй Аляксандр павіншаваў усіх слухачоў з паспяховым заканчэннем заняткаў.
Затым прадстаўнік тэрытарыяльнага цэнтра ўручыў слухачам курса сертыфікаты.
Пасля ўрачыстай часткі прайшоў выніковы занятак.