На беразе Аўгустоўскага канала пачаў работу злёт моладзі Гродзенскай епархіі
04 жніўня 20173 жніўня 2017 года пачаў работу штогадовы злёт моладзі Гродзенскай епархіі.
Маладыя людзі з гарадскіх і сельскіх прыходаў епархіі размясціліся ў намётавым лагеры на беразе Аўгустоўскага канала, каб падзяліцца вопытам царкоўнага служэння, паўдзельнічаць у духоўна-асветніцкіх гутарках, інтэлектуальных і спартыўных гульнях.
Галоўнай тэмай злёту стала праваслаўнае вучэнне аб малітве. Сярод гасцей злёту выхаванцы Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі Барысаўскай епархіі, госці з Вільні і Парыжа.
У першы і другі дзень злёту прайшлі гутаркі аб малітве, Споведзі, хрысціянскіх адносінах да хваробы і смерці, выхаванні дзяцей, рэлігійным сектанцтве, прынцыпах абароны праваслаўнай веры. Адбыўся сплаў на байдарках, велапрабег, прагулка на цеплаходзе, спартыўныя гульні.
У нядзелю 6 жніўня ў Спаса-Праабражэнскім храме гарадскога пасёлка Сапоцкін адбудзецца Бажэственная літургія, якую ўзначаліць архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.