На месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Ала здзейснена памінальная ліція па нявінна забітых жыхарах

16 студзеня 2021

top.jpg

14 студзеня 2021 года на тэрыторыі узведзенага ў мінулым годзе мемарыяльнага комплексу «Ала» прайшоў мітынг-рэквіем. На гэтым месцы студзеньскай раніцай 77 гадоў таму фашысты знішчылі 1758 мірных жыхароў, у ліку якіх былі 950 дзяцей.

Ушанаваць памяць ахвяр фашызму прыехалі благачынны Светлагорскай акругі протаіерэй Аляксандр Кісель, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска і іншых гарадоў.

Протаіерэй Аляксандр Кісель здзейсніў памінальную ліцію па нявінна забітых жыхарах Алы і найбліжэйшых вёсак, а таксама загінуўшых воінах. 

 Гомельская епархія / Сhurch.by