На падвор'і Беларускага Экзархату ў Маскве адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях. Ад старажытнасці да 1914 г.»

03 верасня 2026

top.jpg

У маскоўскім храме вялікамучаніцы Ірыны, які з'яўляецца падвор'ем Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы) у горадзе Маскве, па благаславенню настаяцеля храма архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя адбылося мерапрыемства нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».

У рамках сустрэчы, удзельнікамі якой сталі маскоўскія беларусы і сябры беларускай культуры, прайшла прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях. Ад старажытнасці да 1914 г.» (Мінск, 2025), падрыхтаванага намаганнямі калектыву аўтараў, членаў Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускага Экзархату на чале з загадчыцай кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі Валянцінай Цяпловай.

Члены Сінадальнай гістарычнай камісіі і нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы», супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук Міхаіл Дронаў і Сяргей Слаістаў распавялі прысутным аб дзейнасці Сінадальнай гістарычнай камісіі, якую ўзначальвае загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Раманчук, а таксама прадставілі прысутным аўтараў выдання і распавялі пра кнігу.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok