На руінах замкавай царквы ў Гродна быў прачытаны акафіст, складзены Скарынам
05 верасня 20173 верасня 2017 года ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання святары Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна здзейснілі на мове арыгінала чытанне акафіста «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам (у Святым Хрышчэнні Георгіем) Скарынам.
Набажэнства, якое адбылося на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы, узначаліў настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой. Айцу настаяцелю саслужылі: протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Павел Каспяровіч, протадыякан Дзімітрый Шэпелеў.
Спевы выканалі пеўчыя архіерэйскага хору Пакроўскага сабора пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай. Да малітвы далучыліся прыхаджане гарадзенскіх храмаў.